Welcome-Belarus
Туроператор "Ваш отдых"
Организуем туры по Беларуси с 2004 года
+375 33 6-680-680
+375 29 818-02-80
Viber, WhatsApp, Telegram
+7 495 108-64-63 Звонки
+375 33 6-680-680
Viber, WhatsApp, Telegram

Сборная экскурсия по Беларуси
Там б’е крылом гісторыя сама

1 день

Вы здесь: Главная » Туры по Беларуси » Сборные экскурсии » Іўе — Суботнікі — Жамыслаўль — Гальшаны — Баруны — Крэва (з абедам)
Название
Описание
Стоимость и даты тура
Похожие экскурсии

Чаго толькі не сабраў у сабе, як у каштоўны куфэрак, гэты маршрут! Знакамітыя замкі, храмы розных канфесій, часткова адрэстаўраваныя старадаўнія сядзібы, манастыры і нават фамільны магільны склеп знакамітага роду Умястоўскіх. А ў «маленькім Іерусаліме» І’ўі наведаем найстарэйшую дзеючую мячэць Беларусі… Экскурсія праводзіцца на беларускай мове

Даты выездов в 2025 году

МесяцДаты
Март22
Май24
Июнь21
Июль19
Август16
Сентябрь20
Октябрь18

Описание экскурсии

ІЎЕ, якое прыпала да Гродзенскай шашы, часам называюць «маленькім Іерусалімам». Там размяшчаюцца найстарэйшая дзеючая мячэць Беларусі і адзіны Музей нацыянальных куль­тур. Наведванне МЯЧЭЦІ дазволіць Вам шмат даведацца пра традыцыі і побыт татараў у Беларусі. Тут на бы­лой рыначнай плошчы пастаўлены ўнікальны помнік «Адзінства чатырох канфесій»: каталіцызм, юдаізм, праваслаўе і іслам. І нібы ў працяг гэтай тэмы верацярпімасці ля сцен касцёла св. Пятра і Паўла 1491 г. пабудовы Вы даведаецеся пра легендарную Акадэмію арыян, якая бы­ла адным з цэнтраў адукацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVI ст. Ста­туя Хрыста ля Іўеўскага касцёла мімаволі асацыіруецца са знакамітай скульптурай у Рыа-дэ-Жанейра.

На змену Іўю прыходзіць былое мястэчка СУБОТНІКІ, вядомае з ХVII ст. Чырвонацагляны касцёл Св. Уладзісла­ва (1904) здалёк зачароўвае сваёй грацыёзнай сілуэтнай графікай. Узводзілі свя­ты­ню Уладзіслаў і Яніна Умястоўскія. У ім і пахавалі фундатара, а затым у магільны склеп былі ўнесены астанкі яго даўно памерлых сваякоў. Пра гэта паведамляе мемарыяльная дошка, усталяваная ў 1931 годзе ў фамільным магільным склепе Умястоўскіх у крыпце хра­ма: дзівосная чысціня, бліскучыя паліраванымі гранямі самавітыя мармуровыя пліты з імёнамі і датамі…

З графамі Умястоўскімі цесна звязана і былы маён­так ЖЭМЫСЛАЎЛЬ. Тутэйшы палац з бельведэрам і карынфскімі порцікамі па абодва бакі ўяўляе сабой паменшаную копію каралеўскага «Палаца-на-вадзе», выбудаванага для апошняга манарха Рэчы Паспалітай Станісла­ва Аўгу­ста Панятоўскага ў Лазенках пад Варшавай. Лепка на столях і мазаічная падлога збліжалі жамыслаўскі палац з варшаўскім, а багата прыбраныя інтэр’еры сведчылі аб выдатным гусце яго ўладальнікаў. Вакол сядзібы, якая цяпер чакае рэстаўратараў, захаваліся шматлікія гаспадарчыя пабудовы. А потым на маршруце нас чакае смачны АБЕД.

ГАЛЬШАНЫ ў мінулым былі прыватнаўласніцкім паселішчам князёў Гальшанскіх (Альшанскіх). З іх ро­ду паходзіла Соф’я Гальшанская — жонка караля Уладзісла­ва Ягайлы, якая ста­ла родапачынальніцай дынастыі Ягелонаў і якой тут пастаўлены помнік. З XVI ст. мястэчкам валодаў род князёў Са­пе­гаў. У 1618 годзе Па­вел Стэфан Са­пе­га па­чаў будаўніцтва ком­плек­су кляштара францысканцаў. Манастырскія пабудовы выкарыстоўваюцца і цяпер як дзейны касцёл. А збудаваны палацава-замкавы ан­самбль ро­ду Са­пе­гаў — ГАЛЬШАНСКІ ЗАМАК — дайшоў да нас у маляўнічых руінах. Гальшанскі замак зараз рэстаўруецца, ужо гатова адна з веж, частка сцен. Наведванне МУЗЕЯ ў вежы зам­ка. А з АГЛЯДНАЙ ПЛЯЦОЎКІ на вежы зам­ка — цудоўны від на наваколлі… У Гальшанах таксама ацалела характэрная местачковая забудова XIX-XX стст., што надае цяперашняму аграгарадку асаблівае зачараванне.

Старая дарога з Гальшан вядзе ў БАРУНЫ. З 1691 г. жыццё гэтага былога мястэчка бы­ло моцна звязана з манастыром, які стаў адным з духоўных цэнтраў уніяцтва ў Беларусі. У яго сценах знаходзіцца дагэтуль цудатворны абраз Божай Маці Барунскай, Суцяшальніцы ўсіх засмучаных. Святыню адрозніваюць вытанчанасць фор­маў «віленскага» барока.

І нарэшце, КРЭВА. Аграгарадок (раней — вялікакняжацкі маён­так) вядомы з XIV ст., калі тут быў пабудаваны замак, у якім у 1385 годзе бы­ла заключана знакамітая ў гісторыі Крэўская унія. Яна паклала пачатак аб’яднанню Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага… Маляўнічыя руіны старажытнага зам­ка — адна з найбольш яркіх славутасцяў Беларусі. КРЭЎСКІ ЗАМАК у цяперашні час у працэсе рэканструкцыі, адноўлена адна сцяна. У 1387 годзе ў Крэве з’яўляецца драўляны касцёл — на яго месцы зараз можна ўбачыць пабудаваны ў 1990-х гадах каменны храм Праабражэння Гасподняга. Насупраць яго ўздымае да не­ба сваю шатровую званіцу праваслаўная царква ў імя Св. Аляксандра Неўскага (1854).

Стоимость экскурсиина 1 человека:

Взрослый Ребенок до 16 лет
Стоимость экскурсии для 1 чел 4160 RUR 3840 RUR

Даты выездов в 2025 году

Месяц Даты
Март 22
Май 24
Июнь 21
Июль 19
Август 16
Сентябрь 20
Октябрь 18

Стоимость тура включает:

  • Праезд аўтобусам туркласу
  • Экскурсія па маршруце
  • Агляд г. Іўе
  • Наведванне касцёла Пятра і Паўла 1491 г.
  • Наведванне мячэці ў Іўі
  • Наведванне ў Суботніках касцёла Св. Уладзіслава, магільнага склепа.
  • Агляд маёнтка Жамыслаўль
  • Экскурсія па Гальшанах: замак і храм
  • Наведванне музея ў вежы замка і агляднай пляцоўкі
  • Агляд Крэўскага замка
  • Абед

Продолжительность маршрута:

  • 350 км

Длительность экскурсии:

  • 12 час

Место начала экскурсии:

  • 08.00, Минск, пр. Независимости 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Победы)

Место окончания:

  • Минск, пр. Независимости 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Победы)

Организаторы тура оставляют за собой право вносить некоторые изменения в программу экскурсии без уменьшения общего объема и качества услуг: замену гостиниц на равнозначные, предоставление обедов в ресторанах и кафе по маршруту в зависимости от их загрузки.

Сохрани экскурсию чтоб не потерять.

VK
FB
OK
Twitter
Telegram
WhatsApp
Skype
Email

Ваш консультант

Менеджер Ирина Колесникович

Ирина Колесникович

Звонки, Viber, Telegram
Skype: irina.kolesnikovich
E-mail: incoming@vash-otdyh.by

Ваш консультант

Юлия Хавронич

Юлия Хавронич

Звонки, Viber, WhatsApp, Telegram
Skype: julli891
E-mail: info@welcome-belarus.ru

Январь / 2025
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Февраль / 2025
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28
Март / 2025
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31
Апрель / 2025
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30
Май / 2025
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
Июнь / 2025
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30
Июль / 2025
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31
Август / 2025
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
Сентябрь / 2025
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Октябрь / 2025
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Ноябрь / 2025
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
Декабрь / 2025
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31