Туроператор "Ваш отдых"
Организуем туры по Беларуси с 2004 года
+7 495 108-64-63
+375 33 914-80-20
MAX, Viber, WhatsApp, Telegram
+7 495 108-64-63 Звонки
+375 33 914-80-20
MAX, Viber, WhatsApp, Telegram

Сборная экскурсия по Беларуси
Шчучыншчына

1 день

Вы здесь: Главная » Туры по Беларуси » Сборные экскурсии » Мураванка — Жалудок — Ішчална — Ражанка — Шчучын — Галавічполе — Старыя Васілішкі (з абедам)
Название
Описание
Стоимость и даты тура
Похожие экскурсии

Падарожнік, які праязджае па рэканструяванай і незвычайна папрыгажэўшай Гродзенскай шашы М6, часцяком і не падазравае, якія сюрпрызы зберагла для яго дарога! Але варта толькі звярнуць з шашы дзе-небуць каля аграгарадка Мажэйкава — і ўсяго праз некалькі хвілін, сярод сціплага сельскага пейзажу, на вачах вырастаюць адзін за адным цудоўныя помнікі архітэктуры Беларусі. Гэта і знакамітая царква-крэпасць ў Мураванцы (катэгорыі «0»!), вядомая цяпер як царква Раства Багародзіцы. А ад Мураванкі дарогі правядуць нас праз старадаўнія паселішчы, напоўненыя сапраўднымі гістарычнымі скарбамі, назвы якіх гучаць як песня… Адным словам — Шчучыншчына! Экскурсія праводзіцца на беларускай мове

Описание экскурсии

Царква ў МУРАВАНЦЫ (1516 г.), амаль квадратная ў плане, пакрытая высокім чарапічным дахам, завершана паўкруглым алтаром. Па кутах яе падымаюцца чатыры цыліндрычныя абарончыя вежы, усярэдзіне якіх перш размяшчаліся вітыя лесвіцы. Яны выводзілі да памяшкання пад дахам, дзе знаходзілася баявая галерэя. Па ўсім перыметры храма і ў вежах былі ўладкованыя байніцы, а ў падзямеллі царквы — склад для зброі, боепрыпасаў і культавых каштоўнасцяў. Вытанчанае, рытмічна выверанае пластычнае рашэнне фасадаў гэтага храма нясе на сабе адбітак ярка выяўленага рэнесанснага ўплыву. Інтэр’ер зачароўвае вытанчанай прыгажосцю сваіх скляпенняў. Знарочыста-нервовы малюнак рэбраў-нервюр, якія па волі дойліда то ператвараюцца ў вельмі складаныя прасторавыя фігуры, то збіраюцца ў пучкі да чатырох унутраным слупоў — лепшы доказ вольнага валодання мясцовымі майстрамі будаўнічымі прыёмамі з арсенала гатычнага мастацтва. Гэтым каменным сценам зусім хутка споўніцца паўтысячагоддзя, а яны і сёння здаюцца нязломнымі…

Траецкі касцёл (1785 г.) у ІШЧАЛНЕ хоць і з’яўляецца па часе збудавання помнікам позняга барока, але вонкава гэта выяўлена ў ім вельмі стрымана нават на галоўным фасадзе, не кажучы ўжо пра аскетычнасць бакавых. Усе, аднак, змяняецца, ледзь пераступіш парог храма: экспрэсіўная пластыка ракако прымушае літаральна трапятаць алтары, амбон ды, мабыць, і гледача гэтага раскошнага ўзорачча, у якім ювелірная апрацоўка дэталяў спалучаецца са шматзначнымі метафарамі культавай семантыкі…

Гарадскі пасёлак ЖАЛУДОК — радзіма Валерыя Антонія Урублеўскага, віднага рэвалюцыйнага дзеяча, паплечніка Кастуся Каліноўскага. У 2011 годзе, да 175-годдзя з дня нараджэння В. Урублеўскага, у Жалудку ўсталяваны памятны знак у скверы на вуліцы, якая носіць яго імя. Доўгі час Жалудок належаў графам Тызенгаўзам. У падзямеллі тутэйшага касцёла, папярэдніка цяперашняй каталіцкай святыні, быў пахаваны самы вядомы прадстаўнік гэтай фаміліі — рэфарматар Рэчы Паспалітай Антоні Тызенгаўз. КАСЦЁЛ Ушэсця Дзевы Марыі (1854) у Жалудку створаны Каралем Падчашынскім, знакамітым віленскім архітэктарам і тэарэтыкам позняга класіцызму. Кантраст паміж бутавым мурам сцен, з аднаго боку, і пабеленымі франтонамі, калонамі, архітэктурным дэкорам — з другога, строга ўраўнаважанае кампазіцыйнае рашэнне, удала расстаўленыя скульптурныя акцэнты прыдаюць храму — пры яго невялікіх памерах — манументальную веліч. У пачатку ХХ стагоддзя на ўскраіне Жалудка малады князь Людвік Святаполк-Чацвярцінскі заклаў СЯДЗІБУ. Цяпер сядзіба на рэканструкцыі, вяртае свой першапачатковы выгляд…

РАЖАНКА сустракае нас касцёлам Св. Пятра і Паўла (1827 г.). Храм пабудавалі на сродкі сенатара Валадарства (Каралеўства) Польскага Людвіка Міхала Паца, а праз стагоддзе — перарабілі. Святыня ўзведзена з цэглы і бутавага каменя. У ім лёгка адрозныя праявы неагатычнага стылю. Асабліва ярка, з вядомай доляй шыку, дэманструе сябе фасадная сцяна, дзе на камень нанесеныя ляпны герб, шырокі арнаментальны пояс і вытанчаны малюнак з вертыкальна-гарызантальных белых ліній.

ШЧУЧЫН вядомы з 1537 года як прыватнаўласніцкае мястэчка. У 1718 годзе тут быў заснаваны манастыр піяраў, пры якім праз восем гадоў адкрылі школу, або калегію. З часам яна, нібы «по щучьему веленью», стала адной з найбуйнейшых сярод ёй падобных у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе! Піяры (не блытаць з сённяшнімі PR-спецыялістамі!) з ХVI стагоддзя сталі рэфарматарамі сістэмы адукацыі ў Рэчы Паспалітай. З тутэйшай калегіяй піяраў звязаная педагагічная і навуковая дзейнасць буйных навукоўцаў ХVІІІ — першай паловы ХІХ стагоддзя. Сёння аб знаходжанні піяраў у Шчучыне нагадвае пабудаваны ў стылі класіцызму касцёл Св. Тэрэзы. Разам з праваслаўнай царквой Св. Міхаіла касцёл утварае выразную сілуэтную групу гістарычнага цэнтра горада. У апошні час у Шчучыне, зноў-такі нібы «по щучьему веленью», цудоўным чынам змяніўся былы Дом афіцэраў, якому вярнулі яго ранейшае элегантнае аблічча ПАЛАЦА князёў Друцкіх-Любецкіх. Будынак у стылі неакласіцызму ўзвёў віленскі архітэктар Тадэвуш Раствароўскі, які прадставіў у сваім выкананні своеасаблівую рэмінісцэнцыю палаца Малы Трыанон, створанага ў 1768 годзе архітэктарам Анж-Жакам Габрыэлем у Версалі — рэзідэнцыі французскіх каралёў. Такая знарочыстая аналогія была зусім не выпадковая: заказчык палаца князь Уладзіслаў Друцкі-Любецкі быў унукам Францішака Друцкага-Любецкага, уплывовага міністра фінансаў Царства Польскага. Апошні, жывучы ў Парыжы ў 1830-х гадах, быў натхнёны Версалем. Мабыць, гэты запал перадаўся і ўнуку, які дазволіў сабе гэтую экстравагантнасць — зрабіў «маленькі Версаль» прама ў Шчучыне! Цяпер палац, вядома ж «по щучьему веленью», стаў Цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі…

У пачатку ХХ стагоддзя ў ГАЛАВІЧПОЛІ з’явілася сядзіба, прыстасаваная цяпер пад школу-інтэрнат. Экстравагантная Г-вобразная палацавая пабудова з вапняковых блокаў пастаўлена на высокі каменны цокаль. Дойлід, відавочна захоплены ідэямі мадэрна, стварыў сапраўдны кактэйль з рознавысотных аб’ёмаў, завершаных востраканцовымі ступеністымі абцугамі, з ламаных чарапічных дахаў са слыхавымі вокнамі, з дымавых труб, утылітарнасць якіх пакорліва адступіла перад іх сілуэтнай дэкаратыўнасцю… Цякучая асіметрычная кампазіцыя здабыла дзіўную маляўнічасць… Старая грабавая алея вядзе ад палаца да парку з саджалкай. Тут захаваліся гаспадарчыя будынкі сядзібы.

Завяршаюць маршрут СТАРЫЯ ВАСІЛІШКІ, і, патрапіўшы сюды, з вялізным здзіўленнем адкрываеш для сябе тутэйшую святыню, яе гонар — КАСЦЁЛ Св. Пятра і Паўла. Гэты цудоўны архітэктурны манумент — сапраўды гатычная скульптура! Збудаваў яе ў 1903 годзе вядомы польскі архітэктар Канстанцін Вайцяхоўскі. Храм-карабель ганарліва ідзе пад распушчанымі ветразямі дзвюх трох’ярусных вежаў. Гэтая гульня ліній, гэтае трапятанне камення пераходзяць на бакавыя фасады — і захопліваюць гледача сваёй брутальнай дынамікай. Палымяная чырвоная цэгла змяняецца ў інтэр’еры светлай тынкоўкай, пакрытай арнаментальнымі роспісамі. Унутраная прастора храма — адзіны цэласны ансамбль: архітэктура, скульптура, жывапіс, разьба па дрэве, чаканка, вітраж сышліся тут у сваім старанні матэрыялізаваць хрысціянскую ідэю сродкамі гатычнай эстэтыкі…
Пры ўваходзе ў касцёл ўстаноўлена мемарыяльная пліта з надпісам: «Чэслаў Немэн (Выджыцкі). Рад. 16.02.1939 г. у Ст. Васілішках, памёр 17.01.2004 г. у Варшаве. Вялікі артыст, знакаміты спявак, вакаліст пакаленняў, інструменталіст, кампазітар, якому Бог даў незвычайны музычны талент. 17 студзеня 2005 года. Землякі». Ці трэба да гэтага нешта дадаць? Мабыць, толькі тое, што апошні яго альбом датаваны 2001-м годам. Музыкант не дажыў месяц да свайго 65-годдзя. У Старых Васілішках ў 2011 годзе створаны КЛУБ-МУЗЕЙ Чэслава Немана ў сценах дома, у якім ён нарадзіўся. Тут нас чакае невялікая экскурсія і мы паслухаем неўміручую кампазіцыю пра гэты дзіўны сьвет.

Стоимость экскурсиина 1 человека:

Даты выездов в 2026 году

Месяц Даты
Февраль 14
Март 14
Апрель 11
Май 16
Июнь 13
Июль 11
Август 08
Сентябрь 12
Октябрь 10

Стоимость тура включает:

  • Аўтобус туркласа
  • Экскурсія па дарозе
  • Абед
  • Экскурсійнае абслугоўванне:
  • Мураванка — агляд царквы абарончага дойлідства
  • Жалудок — экскурсія па пасёлку, наведванне палаца і касцёла
  • Ішчална — наведванне касцёла
  • Ражанка — агляд храма
  • Шчучын — экскурсія па горадзе, агляд касцёла
  • Галавічполе — агляд сядзібы
  • Старыя Васілішкі — экскурсія ў касцёл і дом-музей Чэслава Немана

Продолжительность маршрута:

  • 500 км

Длительность экскурсии:

  • 13,5 час

Место начала экскурсии:

  • 08.00 Минск, пр. Независимости 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Победы)

Место окончания:

  • Минск, пр. Независимости 31-А, дом-музей РСДРП (пл. Победы)

Организаторы тура оставляют за собой право вносить некоторые изменения в программу экскурсии без уменьшения общего объема и качества услуг: замену гостиниц на равнозначные, предоставление обедов в ресторанах и кафе по маршруту в зависимости от их загрузки.

Сохрани экскурсию чтоб не потерять.

VK
FB
OK
Twitter
Telegram
WhatsApp
Skype
Email

Ваш консультант

Анжелика Шаринда

Звонки, MAX, WhatsApp, Telegram
E-mail: info@welcome-belarus.ru

Ваш консультант

Лариса Кирильчук

Звонки, WhatsApp, Telegram
E-mail: info@welcome-belarus.ru

Январь / 2026
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
Февраль / 2026
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28
Март / 2026
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31
Апрель / 2026
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
Май / 2026
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
Июнь / 2026
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Июль / 2026
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Август / 2026
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31
Сентябрь / 2026
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30
Октябрь / 2026
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
Ноябрь / 2026
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30
Декабрь / 2026
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31