
1 день
Беларуская правінцыя мала вядома з пункту гледжання экскурсійных стандартаў, але яна такая багатая і насычаная гісторыяй архітэктуры, гаспадаркі, выбітнымі асобамі. Гэта вёскі і мястэчкі Івянец, Дзераўная, Налібакі, Малая Люцынка. Старыя касьцёлы, цэрквы, замчышчы, млыны, свірны. Людзі, іх гераічныя, трагічныя і неадназначныя лёсы – Дунін-Марцынкевіч, Дзяржынскі, браты Бельскія і іншыя… Экскурсія праводзіцца на беларускай мове
Першым на нашым шляху будзе ІВЯНЕЦ, упершыню згаданы ў 1470 годзе. Старажытны цэнтр Івянца традыцыйна складаўся на правым беразе ракі Волмы, дзе і сёння размешчаны яго гістарычныя рэліквіі. Чырвонацагляны КАСЬЦЁЛ СВ. АЛЕКСЕЯ (1907) пастаўлены на цокаль з вапняковых блокаў і заключаны ў агароджу з трохарачнай брамай.
У багатым гістарычным мінулым Івянца ёсць цэлы раздзел, звязаная з тутэйшым ганчарным промыслам. Гэтае рамяство вядома тут з XVI ст. і жыве да гэтага часу – у 1960 годзе тут створана фабрыка мастацкай керамікі і вышыўкі. Пра мясцовае ганчарства апавядае і экспазіцыя Івянецкага МУЗЕЯ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ, размешчаная ў залах двухпавярховага асабняка пачатку ХХ стагоддзя. У музеі прадстаўлена археалогія, геральдыка, матэрыялы, якія расказваюць аб культавым дойлідстве, архітэктуры дваранскіх маёнткаў і сялянскіх хутароў, аб рамесна-гандлёвай дзейнасці жыхароў мястэчка. Тутака ж у МАЙСТЭРНІ КЕРАМІКІ ўбачым працу ганчара – відовішча зачароўвае!
Недалёка ў памяшканнях былога сядзібна-паркавага комплексу пачатку ХХ стагоддзя наведаем МУЗЕЙ МЯСЭЧКАВАГА БЫТУ. Сені, кухня, спальня, сталовая, зала добраўпарадкаваны так, як гэта было ў мностве мястэчак Беларусі ў мінулыя стагоддзі; тут бачныя рытуалы, звычаі, абрады і традыцыі народа…
Затым адправімся глядзець старажытны храм у вёсцы ДЗЕРАЎНАЯ. Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі паходзіць з 16 стагоддзя! Пабудаваны ў 1590 годзе як кальвінскі збор, у 1630-я гады быў перабудаваны ў каталіцкі касцёл. Храм спалучае рысы гатычнага стылю і рэнесансу — агледзім гэты старажытны храм.
Наступны пункт нашай вандроўкі – старажытнае селішча НАЛІБОКІ са слаўнай гісторыяй. Вёска стаіць на ўсходняй ускраіне самага вялікага ляснога масіву Беларусі, які атрымаў па імені вёскі імя НАЛІБОКСКАЯ ПУШЧА – тут своеасаблівыя «вароты» ў лясныя ўгоддзі. Першае пісьмовае згадванне аб Налібоках датуецца 1447 годам. У 1830 годзе побач з мястэчкам быў адкрыты жалезарудны руднік, у 1852 годзе заснавана металургічная вытворчасць. Па аб’ёме прадукцыі Налібоцкі металургічны завод у 1850-х гадах быў найбуйнейшым на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Убачым у Налібоках два храмы ХХ стагоддзя.
У вёсцы ЯНКАВІЧЫ накіруемся ў сядзібу «НАЛІБОЦКІЯ КАШЫ». Пазнаёмімся з гасціннымі гаспадарамі, якія ўжо даўно займаюцца традыцыйным лозапляценнем. Тут Вы даведаецеся пра магію ператварэння звычайнай лазы ў прыгожыя і патрэбныя чалавеку рэчы. Таксама зможаце нешта набыць, ці прынамсі замець кантакты. Тут нас чакае і ПАЧАСТУНАК: курыны булён, бутэрброды, саленні, чай, кава – галоднымі не застанецеся!
Адпраўляемся дадому – і яшчэ раз праедзем праз Івянец. Спынімся для знаёмства з т.зв. «белым касцёлам» – збудаваным на былой Рынкавай плошчы ў XVIII ст. КАСЦЁЛАМ СВ. МІХАІЛА АРХАНГЕЛА францысканскага кляштара. Белакаменны храм з’яўляецца яркім увасабленнем «віленскага» барока – і адным з лепшых. Струменістыя ўверх вежы, сілуэтная выразнасць і вытанчаная маляўнічасць – такім ён паўстае перад гледачом. Перад храмам стаіць надзвычай выразная скульптура Хрыста. Тут мы пасмакуем ФРАНЦІШКАНСКІЯ ПРЫСМАКІ ў манастырскай кавярні для пілігрымаў. Інтэр’ер упрыгожваюць фрэскі і барэльефы, створаныя ўраджэнцамі суседняга Ракава, братамі Феліксам і Валяр’янам Янушкевічамі.
Вяртанне ў Мінск праз веску МАЛАЯ ЛЮЦЫНКА. Тут у 1840 – 1884 гадах жыў і працаваў наш класік Вікенцій Дунін-Марцінкевіч, тут ён ствараў свае творы, у тым ліку знакамітую «Пінскую шляхту». Ад дома амаль нічога не засталося, але ўбачым помнік на месцы дома песняра… Чытаем класіку, спадарства!
Организаторы тура оставляют за собой право вносить некоторые изменения в программу экскурсии без уменьшения общего объема и качества услуг: замену гостиниц на равнозначные, предоставление обедов в ресторанах и кафе по маршруту в зависимости от их загрузки.
Сохрани экскурсию чтоб не потерять.