
1 день
Наш маршрут уключае ў сябе маляўнічыя мястэчкі з помнікамі XIV-XVIII стагоддзяў у стылі готыкі, барока, рэнесансу, класіцызму, за імі — вялізны пласт нашай гісторыі і культуры. Варта пільней прыгледзецца ў твары гэтых старажытных паселішчаў, якія пакінулі свой значны след у гісторыі і да нашых часоў захавалі цікавыя сведчанні мінуўшчыны — велічныя замкі, старажытныя храмы і манастыры, цікавыя гісторыі і паданні… Экскурсія праводзіцца на беларускай мове
Старадаўняя дарога ад Валожына да Крэва праходзіць праз Вішнева, Багданава, Гальшаны, Баруны — паселішчы, якія яшчэ да канца 30-х гадоў XX стагоддзя імянаваліся мястэчкамі. Такія мястэчкі пачалі ўзнікаць у Беларусі ўжо ў XIV стагоддзі паблізу праваслаўных і каталіцкіх кляштараў, магнацкіх маёнткаў, на скрыжаваннях гандлёвых шляхоў.
ВАЛОЖЫН стаіць сярод неабсяжных лясоў Налібоцкай пушчы. З 1407 года горад вядомы як уладанне вялікага князя Вітаўта, пасля тут кіравалі князі Валожынскія, магнаты Гаштольды, Радзівілы, Тышкевічы… Пры апошніх у пачатку ХІХ ст. тут узводзяцца ў стылі класіцызму манументальныя пабудовы графскай рэзідэнцыі і касцёла, якія і дагэтуль вызначаюць архітэктурную асобу горада, яго галоўнай плошчы. Дамінантай галоўнай плошчы з’яўляецца вытанчаны КАСЦЁЛ Св. ЮЗЭФА (1816 г.). Імпазантная РЭЗЫДЭНЦЫЯ ТЫШКЕВІЧАЎ (1806) уключае ў сябе палац, флігель і аранжарэю; вонкавы агляд. У Валожыне Вы таксама пачуеце пра багатую яўрэйскую гісторыю гэтага старажытнага мястэчка, даведаецеся пра яго знакамітых ураджэнцаў. Захавалася ў Валожыне знакамітая ў мінулым яўрэйская духоўная семінарыя — ЭШЫБОТ (ЕШЫВА), дзе з 1803 года вывучалі Талмуд і Тору і рыхтавалі рабінаў. У гэтай навучальнай установе фармавалася аблічча ўсходнееўрапейскага юдаізму. У свой час семінарыю з гонарам звалі «Маці эшыботаў». У адрэстаўраваным у 2024 годзе будынку размешчана музейная экспазіцыя, якая расказвае пра гісторыю ешывы, яе знакамітых выпускнікоў, яўрэйскую культуру і традыцыі. Музей сучасны, высокатэхналагічны — НАВЕДВАННЕ МУЗЕЯ. А перад будынкам — выразная скульптурная кампазіцыя Дзмітрыя Аганава «РАВІН І ПАЭТ». АБЕД.
Вядомы з XIV стагоддзя маёнтак ВІШНЕВА пачынаючы з 1600 года на працягу амаль трох стагоддзяў уваходзіў у склад уладанняў уплывовых магнатаў Храптовічаў. Гісторыя гэтага мястэчка звязана з імёнамі ІААХІМА ХРАПТОВІЧА — вядомага грамадскага і дзяржаўнага дзеяча канца XVIII стагоддзя; СЫМОНА БУДНАГА — вядомага дзеяча Рэфармацыі і многімі іншымі. У Вішневе Вы ўбачыце старажытны Дабравешчанскі касцёл 1641 г. з багатай гісторыяй; роспіс інтэр’ераў касцёла выканаў Фердынанд Рушчыц. Тут, у Вішневе, у 1923 годзе нарадзіўся ШЫМОН ПЕРАС — былы прэм’ер-міністр Ізраіля, дзевяты прэзідэнт Ізраіля (2007-2014 гады); лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1994 года; мемарыяльную дошку на месца яго дома Вы таксама ўбачыце падчас экскурсіі.
Помнікі мураванага дойлідства ГАЛЬШАН займаюць прыкметнае месца ў культурнай спадчыне Беларусі. Яны паказваюць выразныя прыклады палацавага, культавага, грамадзянскага і жылога будаўніцтва. У Гальшанах Вас чакаюць жывапісныя руіны апісанага Караткевічам «Чорнага замка» Сапегаў канца XVI ст. і комплекс францысканскага кляштара з цудоўным ХРАМАМ ІААНА ПРАДТЭЧЫ; тут Вы даведаецеся аб багатай гісторыі гэтага былога маляўнічага мястэчка і пачуеце мноства легенд пра прывіды… Палацава-замкавы ансамбль роду Сапегаў — ГАЛЬШАНСКІ ЗАМАК — дайшоў да нас у маляўнічых руінах. Зараз замак рэстаўруецца, ужо гатова адна з вежаў, частка сцен. Наведванне МУЗЕЯ ў вежы замка і АГЛЯДНАЙ ПЛЯЦОЎКІ, адкуль адкрываецца цудоўны від на наваколлі… У Гальшанах таксама ацалела характэрная местачковая забудова XIX-XX стст., што надае цяперашняму аграгарадку асаблівае зачараванне.
Старая дарога з Гальшан вядзе ў БАРУНЫ. З 1691 г. жыццё гэтага былога мястэчка было моцна звязана з кляштарам, які стаў адным з духоўных цэнтраў уніяцтва на Беларусі. У яго сценах знаходзіцца дагэтуль цудатворны абраз Божай Маці Барунскай, Суцяшальніцы ўсіх засмучаных. Гэты храм адрозніваюць вытанчанасць формаў «віленскага» барока.
І нарэшце, КРЭВА. Аграгарадок (раней — вялікакняжацкі маёнтак) вядомы з XIV ст., калі тут быў пабудаваны ЗАМАК, у якім у 1385 годзе была заключана знакамітая ў гісторыі КРЭЎСКАЯ УНІЯ. Маляўнічыя руіны старажытнага замка — адна з найбольш яркіх славутасцяў Беларусі. Крэўскі замак у цяперашні час у працэсе рэканструкцыі, адноўлена адна сцяна. Вонкавы агляд замка. У 1387 годзе ў Крэве з’яўляецца драўляны касцёл — на яго месцы зараз можна ўбачыць пабудаваны ў 1990-х гадах каменны храм Праабражэння Гасподняга. Насупраць яго ўздымае да неба сваю шатровую званіцу праваслаўная царква ў імя Св. Аляксандра Неўскага (1854).
No route configuration found for this page.
| Месяц | Даты |
|---|---|
| Март | 29 |
| Июнь | 28 |
| Август | 23 |
Организаторы тура оставляют за собой право вносить некоторые изменения в программу экскурсии без уменьшения общего объема и качества услуг: замену гостиниц на равнозначные, предоставление обедов в ресторанах и кафе по маршруту в зависимости от их загрузки.
Сохрани экскурсию чтоб не потерять.
| Март / 2026 | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | ||||||
| 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
| 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
| 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
| 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
| 30 | 31 | |||||
| Апрель / 2026 | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 | |||
| Май / 2026 | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | ||||
| 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
| 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
| 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
| 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
| Июнь / 2026 | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | |||||
| Июль / 2026 | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
| 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
| 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
| 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
| 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | ||
| Август / 2026 | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | |||||
| 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
| 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
| 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
| 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
| 31 | ||||||
| Сентябрь / 2026 | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
| 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
| 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
| 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
| 28 | 29 | 30 | ||||
| Октябрь / 2026 | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | |||
| 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
| 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
| 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
| 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
| Ноябрь / 2026 | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | ||||||
| 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
| 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
| 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
| 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
| 30 | ||||||
| Декабрь / 2026 | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
| 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
| 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
| 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
| 28 | 29 | 30 | 31 | |||
Уже более 20 лет открываем для вас Беларусь
Работаем с 2004 года
За это время мы получили большой опыт в организации туров по Беларуси, поэтому можем предложить Вам лучшие туры.
более 15000 туристов в год
Именно столько туристов из РФ воспользовались нашими услугами за прошлый год
Отзывы туристов
На все вопросы знает ответ
ваш консультант
Наш консультант поможет Вам подобрать тур, исходя из Ваших пожеланий. Вы узнаете как эффективнее использовать время путешествия, сэкономить деньги и получить максимальное удовольствие от тура.
Смотрите наш Instagram