3 жніўня 2024 года
З 13.00 да 14.00
Радзінныя абрады і звычаі з’явіліся яшчэ ў старажытныя часы. У іх захаваліся ўяўленні беларусаў пра будову сусвету, культы продкаў, агню, вады, расліннасці.
Правядзенне хрэсьбін – цэнтральны момант той часткі комплексу радзіннай абраднасці, якая сімвалізавала ідэю прыняцця нованароджанага ў сям’ю і грамадства, сцвярджала сувязь сям’я-грамада. Шматлікія абрадавыя элементы, якія ўтрымліваюцца ў святкаванні хрэсьбін, выяўляюць генетычную сувязь са старажытнымі звычаямі і абрадамі, з сацыяльным і гаспадарчым жыццём беларускай вёскі і, канешне, з хрысціянствам.
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту прапануе Вам адкрыць для сябе новыя патаемныя плыні традыцыйнай культуры і даведацца больш пра абрад Хрэсьбіны на Беларусі.
Вас чакае:
Расповед пра традыцыю святкавання Хрэсьбін на Беларусі;
Майстар-клас па вырабу паяскоў-абярэгаў;
Рэканструкцыя абрада Хрэсьбіны;
Майстар-клас па традыцыйных танцах і гульнях.
За дадатковую плату можна:
— набыць сувеніры ад народных майстроў;
— наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.
Кошт квіткоў:
для дарослых – 12,00 руб.;
студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет) – 6,00 руб.;
для школьнікаў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 6,00 руб.;
для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19.00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы. Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.
Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Паварот да музея (150), Чыкі; маршрутныя таксі №1277, №1111, №1026.
Понравилась новость? Поделись ею со своими друзьями!